На Кіргізіі цяжка адбіліся меры, прынятыя ўрадам Расіі для барацьбы з паліўным крызісам.
Палітычную нестабільнасць выклікалі абмежаванні на продаж бензіну, уведзеныя «Газпрамнафтай». Гэтая кампаніі кантралюе 90% АЗС у Кіргізіі. У Бішкеку ў адны рукі адпускаюць не больш за 15 л А-92 і не больш за 20 л А-95, цэны на бензін выраслі на 10-15%. Праблемы з атрыманнем паліва пачаліся і ва ўсіх кіргізскіх фірмаў, якія супрацоўнічалі з расійскімі НПЗ.
Кіргізія застаецца моцна прывязанай да Расіі ў межах ЕўрАзЭС. Расія дамагаецца далучэння Кіргізіі да Мытнага саюза.