Меркаванні5050

Пераварот у настроях: вёска ўзненавідзела Лукашэнку

«Яго будуць судзіць!» — мацюкаюцца тыя самыя, хто 17 гадоў таму прывёў яго да ўлады. Піша Мікола Бугай.

Прыехаў да бацькоў у Брэст.
На маёй памяці не было такога мокрага года: усё ў нізкіх месцах павымакала. Людзі непакояцца за бульбу: яна можа падгніць, а людзі моцна разлічвалі на гароды сёлета.

Што мяне найбольш уразіла, дык гэта змена ў настроях.
У маіх родавых вёсках — гэта Прылукі, Заказанка, Страдзічы на поўдзень ад Брэста — як і ўсюды ў сёлах Заходняй Беларусі, доўгія гады Лукашэнка карыстаўся падтрымкай мо якіх 80% жыхароў. Супраць яго былі моцныя гаспадары-прыватнікі — праціўнікі саветызму. Супраць яго былі сем’і з моцнай нацыянальнай свядомасцю. Супраць яго выступалі асобныя інтэлігенты, якія не прымалі хамства. Нарэшце, з ідэалагічных меркаванняў — сямейныя каштоўнасці, знішчэнне палітычных праціўнікаў — супраць яго галасавалі ў пратэстанцкіх грамадах. Але ў цэлым пенсіянерская, калгасная большасць была за яго, цвёрда.

Усё ўраз перамянілася сёлета. Як быццам айсберг перакуліўся. Рост цэн і абвал дабрабыту выклікалі рэзкую перамену ў настроях. Не засталося нікога за Лукашэнку.
Я са сваім сталічным рацыяналізмам аказваюся цяпер у вёсцы памяркоўным цэнтрыстам. У крамах і каля аўталавак людзі клянуць, кажуць, што ідзе «здзек з людзей». Ідэалагічных работнікаў у вёсцы практычна няма, акрамя як у сядзібе калгаса, прапаганду за Лукашэнку ў вёсцы вядуць толькі праваслаўныя бацюшкі — адзін з іх у нашым кусце вайсковы адстаўнік.

Крыўдуюць за абкраданне ўкладчыкаў, за непамерныя цэны: алей у аўталаўцы каштуе ўжо 12 тысяч рублёў бутэлька.

Мяне ўразіла, што адзін дзядзька з вёскі ездзіў у Брэст у сераду — «хлопаты» на Плошчу. Усё гэта жыва абмяркоўваецца між суседзямі.

Абзываюць дзяржаўнае ТВ і радыё падпяваламі.

Мусіць, гэта стома. Лукашэнка заседзеўся. Усё кепскае цяпер звязваюць з ім, як колісь звязвалі ўсе надзеі. Разбітая вуліца, непамерныя выплаты па крэдыце, няма дапамогі цяжка хвораму, не купіць імпартных таблетак.

Страх у вёсцы, у адрозненне ад горада, звязаны найперш з дзецьмі і ўнукамі. Што хто зробіць пенсіянеру?

Народная любоў зменлівая. Калі б сёння атачэнне Лукашэнкі абвесціла пра ягонае адхіленне ад улады, вёска радасна абмывала б перамену.

«Яго будуць судзіць!» — мацюкаюцца тыя самыя, хто 17 гадоў таму прывёў яго да ўлады.

Каментары50

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч2

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

«Наколькі наша бурбалка з пагардай ставіцца да звычайных беларусаў». У фэйсбуку спрачаюцца пра Макса Каржа102

Аляксандра Герасіменя: Ніколі б дзеля камфорту не маўчала. Жыццё пад прэсінгам было б невыносным9

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях6

Маладая дзяўчына ў Кітаі ніяк не можа спыніць аргазмы7

«Цімберлэйк, схадзі пакуры!» Хто з вядомых беларусаў прыйшоў на канцэрт Каржа34

Віталь Клічко: Кожны ў нашай дзяржаве, у нашай краіне стаміўся ад гэтай вайны6

У Варшаве прайшоў жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай7

Расію падазраюць у дыверсіі — забруджванні азербайджанскай нафты для Еўропы4

У Балгарыі патануў знакаміты расійскі тэатральны рэжысёр Юрый Бутусаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч2

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць