16 ліпеня разбіўся вядомы беларускі байкер Дзмітрый «Пітбуль» Сцепаненка.
Непадалёк ад гіпермаркета BIGZZ ён сутыкнуўся на сваім байку Honda Gold Wing з аўтамабілем Ford Focus, паведамляе сайт auto.onliner.by.

Месца здарэння.

Месца здарэння.

Дзмітрый Сцепаненка.

Дзмітрый Сцепаненка.

Матацыкліст дастаўлены ў бальніцу хуткай дапамогі ў цяжкім стане, з чэрапна-мазгавой траўмай.

Адзін з відавочцаў паведамляе на форуме падрабязнасці гэтага ДТЗ: «Дзіма ехаў прама, Фокус з сустрэчнай паварочваў налева, не саступіўшы дарогу матацыклу, і, мяркуючы па ўсім, настолькі нечакана, што Пітбуль не меў ні часу, ні дыстанцыі хоць як-небудзь зрэагаваць. Прытым яго Голдвінг з ксеноновой люстрай на самай справе цяжка не заўважыць, і па памерах гэта не спортбайк, ды і дарога там выдатна праглядаецца, таму тут адназначна віна вадзіцеля Форда. Сутыкненне адбылося ў паласе, па якой ехаў Дзіма, ад удару цяжкі Голдвінг развярнула, сам ён пераляцеў праз машыну».

Сцепаненка — адзін з найбольш аўтарытэтных байкераў Беларусі, выступаў у абарону правоў і інтарэсаў матацыклістаў. Быў у ліку арганізатараў розных беларускіх мотамерапрыемстваў, у тым ліку адкрыцця байкерскага сезону ў красавіку 2011 года. Менавіта ён арганізаваў байк-фэст«Мінск-2009», у ходзе якога Аляксандр Лукашэнка сеў за руль Harley-Davidson і пракаціў на ім свайго малодшага сына Мікалая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?