18.07.2011 / 10:29

Экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Кулікова звольнілі з пасады загадчыка лабараторыі «Сосны» 5

«Мне пераканаўча зрабілі прапанову пайсці на больш нізкую пасаду».

Прафесар Іван Кулікоў, прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ў 2010 годзе, застаўся без працы.

Ён працаваў загадчыкам лабараторыі абсталявання ядзерных энергетычных установак і рэсурсазберагальных тэхналогій Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» НАН Беларусі. Нагадаем, у студзені Кулікова арыштавалі і пазней асудзілі на пяць гадоў зняволення з адтэрміноўкай выканання прысуду.

Кулікоў: «Я звольнены з пасады загадчыка лабараторыі. Можа быць, нават не гэта самае галоўнае. Лабараторыя была падзелена ў чацвер на дзве часткі. Другую частку, атрымліваецца, узначаліў чалавек далёкі ад навукі, а першую частку, я спрабую, каб узначаліў мой вучань, якога я лічу вельмі перспектыўным».

Вы ўжо беспрацоўны?

Кулікоў: «Мне пераканаўча зрабілі прапанову пайсці на больш нізкую пасаду. І я б пагадзіўся, калі б была выканана ўмова, што лабараторыю будзе ўзначальваць мой вучань. Але ўлічваючы спецыфіку ў гэтай сферы, няма гарантыяў, што гэта будзе менавіта ён. Калі ён будзе ўзначальваць, то я магу вярнуцца на палову стаўкі, каб не загінулі тыя даследаванні, якія мы праводзілі… Пытанне канчаткова будзе аформлена ў панядзелак».

Можа вам былі прапановы працаўладкавання ў замежжы?

Кулікоў: «Я не магу з’ехаць, бо ў мяне ёсць абмежаванне па падпісцы аб нявыездзе. Цягам 2 гадоў нікуды не змагу выехаць».

0
Яўген / Адказаць
18.07.2011 / 10:36
На яго справу ж заводзілі, што з гэтым чуваць?
0
Маруся / Адказаць
18.07.2011 / 10:41
Далоу прафесарОу!!! Няхай жывуць прЭдсЕдацелi калхОзау!!! iсторыкi i эканамiсты - двоечнiкi !
0
Hugh Beale, Manchester / Адказаць
18.07.2011 / 10:55
To Яўген: Его уже осудили о оправдали (дали лишь условный срок так как не было состава преступления намерения украсть), короче клеили дело как могли, но в конце концов всё разошлось по швам. Это была месть Лукашенко, что было понятно сразу. В беларуси же преступление -- становится кандидатом в президенты.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру