Гомельскі вагонарамонтны завод імя М.І.Калініна Беларускай чыгункі (БЧ) і Крукаўскі вагонабудаўнічы завод (Украіна) выступілі заснавальнікамі новага прадпрыемства — ЗАТ «Гомельскі вагонабудаўнічы завод».

Як паведамілі ў прэс-службе БЧ, сумеснае прадпрыемства будзе створана на базе вагонарамонтнага завода ў Гомелі да 1 снежня 2011 года. Паводле дамоўленасцяў, украінскае прадпрыемства інвестуе 1,46 млн. долараў у статутны капітал новага завода. Такім чынам, доля ўкраінскага боку ў СП на першапачатковым этапе складзе 15%, астатнія 85% будуць належаць БЧ.

Сумеснае прадпрыемства будзе выпускаць усе тыпы пасажырскіх вагонаў. Украінскі завод будзе пастаўляць кузавы і цялежкі, а гомельскі — зоймецца інтэр’ерам і канчатковым будаўніцтвам вагонаў. Плануецца таксама перанос вытворчасці шэрагу вырабаў з Украіны ў Беларусь.

Паводле разлікаў спецыялістаў, новы завод павінен поўнасцю задаволіць патрэбнасці БЧ у пасажырскіх вагонах. У адпаведнасці з дзяржпраграмай развіцця чыгуначнага транспарту на 2011–2015 гады ў наступныя пяць гадоў БЧ набудзе 182 пасажырскія вагоны. Прадукцыю беларуска-ўкраінскага СП таксама плануецца пастаўляць у краіны СНД і Балтыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?