18.07.2011 / 12:15

Нацбанк не плануе рынкавых таргоў валютай, бо яе па-ранейшаму не мае 7

Як мінімум у трэцім квартале ў Беларусі захаваецца цяперашняя сітуацыя.

Нацыянальны банк (НБ) не плануе ў кароткатэрміновай перспектыве рынкавых таргоў валютай, бо ў яго яе не досыць для правядзення інтэрвенцый з мэтай падтрымання курса.

«Правядзенне дадатковай рынкавай гандлёвай сесіі на біржы бессэнсоўнае, пра гэта неаднаразова заяўлялі і прадстаўнікі МВФ. Пераход да адзінай рынкавай сесіі пакуль немагчымы праз адсутнасць рэсурсаў для правядзення інтэрвенцый з мэтай падтрымання абменнага курсу», — сказаў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прадстаўнік НБ.

«Для пераходу да рынкавага курсу ў Нацбанка няма рэсурсаў», — канстатаваў суразмоўца.

Такім чынам, як мінімум на працягу трэцяга квартала ў Беларусі захаваецца дзейная сістэма курсаўтварэння і рэгулявання валютнага рынку:
фіксацыя абменнага курсу да даляра ЗША на ўзроўні Br5 тыс./$ 1, размеркаванне валюты на біржы на мэты стратэгічнага імпарту, наяўнасць закрытых ведамасных сегментаў на пазабіржавым рынку, якія абслугоўваюцца дзяржбанкамі, дамоўныя абменныя курсы ў прыватным сектары, востры дэфіцыт на наяўным рынку.

0
Inhvar / Адказаць
18.07.2011 / 12:45
Ну сегодня,завтра,максимум послезавтра...(ўсенароднаабраныў1994годзе)
0
enforser / Адказаць
18.07.2011 / 13:15
каэшна не планирует! гдеж ее взять коли не у коли из матраца вытряхнуть...а так нема баксей и се туты\ п.с. в зрв давно мышки гнезджы свили, а до сей поры лапшу пиплу вешают...
0
13 / Адказаць
18.07.2011 / 14:36
Для общего развития http://ru.wikipedia.org/wiki/%C8%ED%F4%EB%FF%F6%E8%FF Особенно итересен раздел - Причины инфляции
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру