Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 19 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, днём месцамі моцныя. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с, днём месцамі парывы 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 16–22°С,

днём 28–33°С, у паўночна-заходніх раёнах краіны 25–27°С.

У Мінску ў аўторак пераменная воблачнасць, кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 18–20°С,

днём 28–30°С.

20 ліпеня сіноптыкі прагназуюць у Беларусі пахмурнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 16–23°С,

днём 27–34°С.

21 ліпеня таксама чакаецца пахмурна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, днём па паўднёвым захадзе пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 16–23°С,

днём 27–34°С, па паўднёвым захадзе 22–26°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?