Сябры лідара Маладога Фронту Змітра Дашкевіча падрыхтавалі сотні паштовак, каб павіншаваць палітвязня з 30-годдзем.
Паколькі ў турму нельга перадаць падарунак, паплечнікі Змітра прыдумалі своеасаблівае віншаванне. Яны зрабілі новы дызайн сайта Маладога Фронту.
Змітра Дашкевіча і ягонага сябра Эдуарда Лобава затрымалі 18 снежня 2010 года, за дзень да выбараў, і абвінавацілі ў злосным хуліганстве.
Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
Дарэчы, напярэдадні 30-годдзя стала вядома, што Зміцер Дашкевіч возьме шлюб са сваёй даўняй сяброўкай Настай Палажанкай. Маладыя вырашылі распісацца проста ў турме.
Дашкевічу можна напісаць на адрас:
Дашкевічу Змітру Вячаслававічу
вул. Дабралюбава, 16, ВК-9 (каранцін)
213410 Горкі Магілёўская вобласць