18.07.2011 / 16:53

Лукашэнка даручыў выпрацаваць больш эфектыўныя меры адказнасці за кіраванне ў нецвярозым выглядзе 8

Аляксандр Лукашэнка 18 ліпеня правёў рабочую сустрэчу з генеральным пракурорам Рыгорам Васілевічам.

Генпракурор праінфармаваў аб рабоце праваахоўных органаў у першым паўгоддзі 2011 года. Асаблівая ўвага ўдзялялася стану спраў у крымінагеннай сферы. Так, за першае паўгоддзе колькасць злачынстваў скарацілася амаль на 14 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Значна зменшылася колькасць асабліва цяжкіх злачынстваў, разбояў, грабяжоў, хуліганстваў. На 18 працэнтаў скарацілася колькасць злачынстваў сярод непаўналетніх. Як адзначыў Рыгор Васілевіч, гэтай станоўчай тэндэнцыі ўдалося дабіцца дзякуючы сумеснай рабоце праваахоўных органаў і мясцовых улад.

Другі важны аспект - гэта работа па растлумачэнню дзеючага заканадаўства сярод грамадзян, у працоўных калектывах. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў гэтай сферы кіраўнікі шэрагу рэспубліканскіх органаў, якія займаюцца прававым забеспячэннем і рэалізацыяй права, не дапрацоўваюць і не выступаюць дастаткова актыўна ў СМІ.

У якасці асобнага пытання была абмеркавана праблема росту выпадкаў кіравання транспартам у нецвярозым стане. Колькасць вадзіцеляў, якія прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за кіраванне ў нецвярозым выглядзе, за паўгоддзе павялічылася больш як на 20 працэнтаў. Ён даручыў у бліжэйшы час знайсці больш эфектыўныя меры адказнасці за кіраванне транспартам у нецвярозым стане, каб забяспечыць большую бяспеку на дарогах.

0
Проект / Адказаць
18.07.2011 / 17:19
У тех, кто управляет ТС в нетрезвом виде будут конфисковывать машину (пофигу что не у них в собственности), выселять из квартир. Для особо раскаявшихся предусмотрено участие в "хапуне" по средам (у милиции же людей не хватает).
0
Bullean / Адказаць
18.07.2011 / 19:09
А можа адпусцiць цэны на алкагольныя напоi, бо сап'юцца людзi, а нецвярозаму - мора па калена.
0
Нетутэйшы / Адказаць
18.07.2011 / 23:22
Вялікая Пацёмкінская Вёска
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру