18.07.2011 / 16:55

Міжнародны этнафестываль «Вольнае паветра» адбудзецца 27 жніўня ў Шаблях 2

Міжнародны этнафестываль «Вольнае паветра» адбудзецца 27 жніўня на хутары Шаблі (вёска Малое Запруддзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці), паведамілі ў прэс-службе фестывалю.

Мерапрыемства планавалася на 2 ліпеня, аднак арганізатары перанеслі дату яго правядзення на канец жніўня «з-за недахопу супрацоўнікаў міліцыі», якія былі задзейнічаны ў забеспячэнні бяспекі ў Мінску 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці.

«Атрыманыя ўсе неабходныя дазволы мясцовых улад, праваахоўных органаў, — цытуе прэс-служба арганізатара мерапрыемства Уладзіміра Шаблінскага. — Дасягнутыя дамоўленасці з усімі неабходнымі тэхнічнымі і бытавымі службамі. Так што гледачы ўжо могуць планаваць сваю паездку на фестываль.

Білеты ўжо ў продажы».

***

«Вольнае паветра» збярэ паўтара дзясятка беларускіх і замежных артыстаў, якія спалучаюць этна з сучаснымі музычнымі тэндэнцыямі. Характэрна тое, што ўсе замежныя выканаўцы наведаюць Беларусь упершыню. Сярод іх «Бадзьян Сауна Сістэм» (Украіна), «Комба-бакх» (Расія), DJ Wojcio (Польшча), а таксама Shazalakazoo (Сербія) і Sovijus (Літва). Свае этнамузычныя эксперыменты прадэманструюць беларускія гурты «Нагуаль», Gurzuf, Morfe Acoustic Band, а таксама шэраг дзіджэяў.

Як раней паведамляла прэс-служба фестывалю, для гасцей абсталёўваюць кінатэатр пад адкрытым небам, яны таксама змогуць паўдзельнічаць у розных гульнях і забавах. Акрамя таго, на мерапрыемстве будзе арганізаваны паўнацэнны сэрвіс — «ад туалетаў да харчавання і палатачнага гарадка».

0
zoi / Адказаць
18.07.2011 / 17:08
дзе магчыма набыць бiлеты?
0
Liberman / Адказаць
01.08.2011 / 15:13
Вольнае паветра можа быць толькі у вольнай Беларусі ! Цяпер тут і паветра стала паднявольным . Народ,які выходзіць на вуліцы на свежае паветра,атрымоўвае "пачастункі" ад АМАПаўцаў дубінкамі і бацінкамі.Не верыцца,што вы заспяваеце вольныя песьні.Быў бы рады памыліцца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру