19.07.2011 / 11:50

Гомельскія вернікі збіраюць подпісы супраць «Бітвы экстрасэнсаў» 30

Такога роду перадачы нічому не вучаць.

У некалькіх хрысціянскіх прыходах Гомеля пачаўся збор подпісаў пад зваротам да кіраўніцтва беларускага тэлеканала «Лад» з патрабаваннем зняць з эфіру перадачу «Бітва экстрасэнсаў». Робіцца гэта з ініцыятывы міжканфесійнай групы.

— Акультызм — вельмі небяспечная рэч для нашага грамадства, ён прыводзіць да духоўнага разбэшчванне нацыі, — растлумачыў «Камсамолцы» біскуп Аб’яднання Хрысціянаў Веры Евангельскай у Гомельскай вобласці Яўген Сергіеня.

— Мы падтрымалі ідэю, таму што такога роду перадачы нічому не вучаць, а толькі псуюць людзей, падбухторваюць на злачынствы. Так можна несвядома трапіць пад уплыў злога духа, і ад гэтага потым вельмі цяжка будзе выбавіцца. Людзі, якія займаюцца такімі справамі, ніяк не звязаныя з Богам. Напаўняць чалавека страхам, падманваць яго ведамі пра будучыню можа толькі дэман, — цытуе біскупа сайт гомельскага рымска-каталіцкага парафіі Нараджэння Божай Маці.

Закуплены расійскі прадукт «Бітва экстрасэнсаў» транслюецца ў прайм-тайм — у пятніцу ўвечары. У апісанні праграмы на сайце тэлеканала «Лад» напісана: «Праграма змяняе меркаванне гледачоў пра межы чалавечых магчымасцяў. Экстрасэнсы знаходзяць людзей, зніклых без вестак, прадказваюць будучыню і разблытваюць злачынствы. Каго тут толькі не ўбачыш: і яўныя чорныя ведзьмы з чарамі, і дзіўныя суб’екты, якія выклікаюць дождж і спыняюць землятрус. А дапаможныя інструменты — камяні, амулеты, лялькі…».

На тэлеканале «Лад» паведамілі «Камсамолцы», што калі ліст з подпісамі паступіць, ён будзе абавязкова разгледжаны кіраўніцтвам згодна з законам пра звароты грамадзянаў.

— Наогул, у гэтую пятніцу выходзіць апошняя перадача «Бітвы экстрасэнсаў». Мы паказалі ўсё, што было ў нас закупленае. Ці будзем далей купляць і паказваць праграму — пакуль невядома.

0
Васёк / Адказаць
19.07.2011 / 12:00
Православие головного мозга...
0
Спадар / Адказаць
19.07.2011 / 12:05
Васёк. Хрысціяне - гэта не толькі праваслаўныя. Вось гэтай заявай вы мяне, напрыклад, абразілі. Хопіць праваслаўных абражаць! Калі Лукашэнка не разумны, вы не кажаце што ў нас увесь народ не разумны. А калі Філярэт робіць памылкі, таксама не трэба казаць што праваслаўныя робяць іх. Я за заяву! +1! Гэта глядзяць нашыя дзеці. Гэта звязана з д'яблам. Гэта недапушчальна.
0
Лясун з-пад Эйшышак / Адказаць
19.07.2011 / 12:17
Малаканструктыўная пазыцыя.Лепей зьбіралі б подпісы каб вольна зьвеставаць нейкі свой пункт гледжаньня,па тым жа тэлебачаньні,паказваць нейкія свае перадачы.
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру