Царква Праабражэння Гасподняга ў Порплішчы Докшыцкага раёна перажыла чарговы рамонт.

 Так выглядала царква ў Порплішчы да рамонту. Фота Кастуся Шастоўскага, www.radzima.org.

Так выглядала царква ў Порплішчы да рамонту. Фота Кастуся Шастоўскага, www.radzima.org.

 Два гады таму яе часткова абшылі сайдынгам. Фота Pomniki.budzma.org.

Два гады таму яе часткова абшылі сайдынгам. Фота Pomniki.budzma.org.

 Інтэр'ер царквы пафарбавалі алейнымі фарбамі. Фота Pomniki.budzma.org.

 Аб’явы ў царкве ў Порплішчы. Фота зробленае ў часе вандроўкі «НН» на Віцебшчыну ў 2009 г.

Аб’явы ў царкве ў Порплішчы. Фота зробленае ў часе вандроўкі «НН» на Віцебшчыну ў 2009 г.

 Драўляная царква ў Гошчаве таксама зазнала еўрарамонт. Фота Globus.tut.by

Драўляная царква ў Гошчаве таксама зазнала еўрарамонт. Фота Globus.tut.by

 Цыбуліны на былым клецкім касцёле. Фота Людмілы Пракопавай, «Intex-press».

Цыбуліны на былым клецкім касцёле. Фота Людмілы Пракопавай, «Intex-press».

 Цыбуліны на навагрудскай царкве Барыса і Глеба. Фота Сямёна Печанка.

Цыбуліны на навагрудскай царкве Барыса і Глеба. Фота Сямёна Печанка.

Два гады таму драўляную царкву XVII ст. у вёсцы Порплішча часткова пакрылі сайдынгам. Сёлета рамонт правялі ўнутры царквы — інтэр’ер унікальнага храма зафарбоўваецца алейнымі фарбамі. На думку старшыні добраахвотнага таварыства аховы помнікаў Антона Астаповіча гэта з’яўляецца крымінальным злачынствам. Ён звярнуўся ў пракуратуру раёна з лістом, у якім просіць прыцягнуць ад адказнасці арганізатараў і выканаўцаў працаў у царкве ў адпаведнасці з ч.2 арт. 344 КК за наўмыснае пашкоджанне гісторыка-культурнай каштоўнасці групай асобаў.

Выпадак з царквой у Порплішчы, калі царкоўны прыход сумесна з святаром прарабляюць храмы на свой капыл, часта без ведама адпаведных органаў улады, не адзінкавыя. Найбольш распаўсюджаным з’яўляецца чаплянне купалаў-цыбулін на дахі бажніцаў, якім такія абнаўленні не падыходзяць па стылі і характары. Так, у 2008 годзе ў Клецку мясцовы настаяцель усталяваў «цыбуліны» на дах былога Дамініканскага касцёла. Летась купалы-цыбуліны з’явіліся на царкве Барыса і Глеба ў Навагрудку. А драўляную царкву ў Гошчаве Івацэвіцкага раёна ўпрыгожылі «цыбулінамі», шклопакетамі і сайдынгам у 2008 годзе. І гэта далёка не поўны спіс.

***

Царква Праабражэння Гасподняга ў Порплішчы. Вось што пра яе піша «Беларуская энцыклапедыя»: У цэнтры вёскі, насупраць касцёла, каля дарогі Докшыцы — Глыбокае. Пабудавана ў 1627 г. з дрэва як уніяцкая. Адноўлена ў 1794 г., асвячона пасля капітальнай перабудовы 18.10.1881 г., у 1884 г. прыбудавана званіца.

Помнік народнага дойлідства з рысамі класіцызму. Храм вырашаны выцягнутым па падоўжнай восі крыжова-купальным аб'ёмам. Скрыжаванне 2-схільных дахаў прамавугольных трапезнай, апсіды і бакавых прыдзелаў завершана магутным 8-гранным светлавым барабанам, перакрытым паўсферычным купалам з падкрыжавым ліхтаром. Над прытворам надбудаваны 2 чацверыковыя ярусы званіцы, завершанай шатром.

У інтэр'еры сяродкрыжжа перакрыта 8-гранным купалам на падпружных арках. У бабінцы на 2 слупах размешчаны хоры. У іканастасе выкарыстаны фрагменты ўцалелага разнога драўлянага ўніяцкага алтара XVIII ст., ён пакрыты разным раслінна-арнаментальным дэкорам у стылі барока, упрыгожаны драўлянай скульптурай анёлаў, дэкаратыўнымі вазамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?