19.07.2011 / 14:09

У ЗША збанкрутавала адна з найбольшых сетак кнігарняў — Borders 4

Адна з асноўных прычын банкруцтва — немагчымасць канкураваць з электроннымі кнігамі.

Амерыканская сетка кнігарняў Borders, другая па велічыні ў краіне, будзе ліквідаваная, не атрымаўшы ніякіх прапаноў па выратаванні. У верасні кампанія канчаткова перастане існаваць. У сетцы з 399 крамаў працавала 10700 чалавек.

Адна з асноўных названых прычын банкруцтва — немагчымасць канкураваць з электроннымі кнігамі.

ЯВ

0
Inhvar / Адказаць
19.07.2011 / 18:50
Прызнаемся сабе,друкаваная папяровая кнiга памiрае,але асабiста я, не шкадую.
0
дзея слоў / Адказаць
19.07.2011 / 20:23
А я шкадую, але адчуваю такую удзячнасьць электронным бібліятэкам!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! Калісьці, падчас(вельмі даўно) вучобы, на генплане забудовы плошчы беларускага мястэчка мной быў запраектаваны будынак - нешта накшталт сховішча рознай і ўсёй )інфармацыі на нейкіх міфічных пласцінках(уяўляліся прамавугольнымі))))) А зараз у кожнага ахвотнага на стале, а нават і на каленях, можа змясьціцца ўся біблія, фільма, чаго-заўгодна-тэка. Ці не рай? Толькі трэба каб нашы Героі з турмы выйшлі - на свабоду.
0
Бібліяфіл / Адказаць
19.07.2011 / 22:33
1) 27 прадаўцоў на адну кнігарню - зашмат. Не рэнтабельна, вялікія выдаткі - таму і пагарэлі. 2) электронная кніга ніколі не заменіць папяровую. Для паноў студэнтаў перад сесіяй - хіба, а для сур'ёзных і паважных людзей застанецца лепшая - традыцыйная.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру