Улады Беларусі выканалі яшчэ адно абавязанне ў межах крэдыту антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, накіраванае на зніжэнне дэфіцыту бюджэту — павышаюцца стаўкі падаткаў на здабычу нафты і калійнай солі.Адпаведны ўказ № 320 быў падпісаны 18 ліпеня 2011.
Дакументам адзіная стаўка падатку на здабычу нафты ў памеры Br3103 за 1 тону замяняецца шкалой ставак у далярах ЗША, якія ўжываюцца на падставе сярэднямесячных коштаў на нафту гатунку Urals на сусветных рынках нафтавай сыравіны.
Стаўка падатку на здабычу калійнай солі павышаецца з Br972 да Br12240 за тону.
Акрамя таго дакументам уводзіцца падатак на здабычу супеску і суглінку ў памеры Br211 за 1 куб.м.
Паводле ацэнак беларускіх уладаў, павышэнне падаткаў на здабычу карысных выкапняў забяспечыць дадатковыя даходы бюджэту ў памеры Br97, 8 млрд.