Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 20 ліпеня будзе пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 18–23°С,

днём плюс 28–34°С.

У Мінску пераменная воблачнасць. Кароткачасовы дождж, ноччу навальніца. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 19–21°С,

днём плюс 30–32°С.

21 ліпеня па краіне пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 18–23°С,

днём плюс 27–34°С.

22 ліпеня воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя. У асобных раёнах навальніцы, днём магчымы град. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15–20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 17–23°С,

днём плюс 26–32°С, па паўднёвым захадзе плюс 22–25°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?