ЛідарЛіберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч заклікаў Аляксандра Лукашэнку адправіць у адстаўку ўрад, прызнаць Паўднёвую Асецію з Абхазіяй, правесці датэрміновыя парламенцкія выбары, вызваліць палітвязняў.
«Здыміце і адпраўце ў адстаўку ўрад, які ў народзе атрымаў назву „часовы“. Яны давялі эканоміку да крызісу», — заявіў Сяргей Гайдукевіч у інтэрв’ю агенцтву Інтэрфакс, звяртаючыся такім чынам да кіраўніка Беларусі. Палітык таксама заклікаў Лукашэнку ўсталяваць адзіны курс валюты.
«Гэта трэба рабіць сёння. Чакаць, нічога не робячы, — дурасць.Курс будзе і далей падаць, і гэта зразумела ўсім», — падкрэсліў ён.
Гайдукевіч лічыць, што Лукашэнка павінен нарэшце «павярнуцца тварам да Расіі». «Падзякуйце Расіі за вялікую дапамогу, якую яна заўсёды аказвала і дзякуючы якой быў магчымы так званы наш беларускі эканамічны цуд», — сказаў палітык.
Лідэр ЛДПБ лічыць, што А. Лукашэнка павінен «у рэшце рэшт» прызнаць Паўднёвую Асецію і Абхазію. «Мы павінны быць сапраўднымі саюзнікамі, а не
Гэта адзіны шанец не распрадаваць актывы за бесцань», — лічыць Гайдукевіч.
Ён таксама заклікаў Лукашэнку сесці за стол перамоваў з ЕС і памілаваць «усіх затрыманых і пасаджаных за краты за падзеі 19 снежня 2010 году».
«І не трэба перасьледаваць няшчасных людзей, даведзеных да адчаю няздарнай эканамічнай палітыкай ураду», — дадаў Гайдукевіч.
Палітык прапануе прызначыць на вясну 2012 года парламенцкія выбары па партыйных спісах. Гэта, на яго думку, будзе спрыяць развіццю грамадзянскай супольнасці. «Няма ніякай палітычнай эліты! Няма нічога — выпаленая зямля», — рэзюмаваў ён.