Жонка кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэя Саннікава, журналістка Ірына Халіп мае намер абскардзіць вынесены ёй прыгавор у Вярхоўным судзе, а затым звярнуцца ў Камітэт ААН па правах чалавека. Пра гэта яна заявіла журналістам 19 ліпеня пасля заканчэння разгляду касацыйнай скаргі ў Мінскім гарадскім судзе.
«У нас ужо ёсць такая „добрая“ судовая традыцыя, калі ты загадзя ведаеш, як усё будзе, што скажуць суддзі і пракурор, — сказала Халіп. — Я не веру, што ў Вярхоўным судзе разглядаць будуць
Халіп зазначыла, што хацела б выказаць асаблівую падзяку свайму адвакату Ганне Бахцінай: «Яе выступленне было бліскучым. Яна выступіла не толькі як адвакат, але як чалавек і як грамадзянін».
Як паведаміў БелаПАН сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», кіраўнік перадвыбарнага штаба Віталя Рымашэўскага Павел Севярынец, ён таксама мае намер абскардзіць прыгавор у Вярхоўным судзе, а затым звярнуцца ў Камітэт ААН па правах чалавека.
19 ліпеня Мінгарсуд пакінуў без змяненняў прыгаворы Халіп (два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прыгавору на два гады), Севярынцу (тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу) і кіраўніку перадвыбарнага штаба Мікалая Статкевіча Сяргею Марцалеву (два гады пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам на два гады).