Фота Еўрарадыё

Фота Еўрарадыё

19 ліпеня Мінскі гарадскі суд разгледзеў скаргу ўдзельніка акцыі маўклівага пратэсту мінчаніна Сяргея Крукоўскага на рашэнне суда Савецкага раёна, які прызначыў яму 8-сутачны адміністрацыйны арышт.

Маладога мужчыну, затрыманага ў сталіцы 13 ліпеня і літаральна занесенага «людзьмі ў цывільным» у міліцэйскі мікрааўтобус у позе «бэтмэна», абвінавацілі ў тым, што ён «нецэнзурна лаяўся, махаў рукамі і перашкаджаў грамадскаму парадку».

У інтэрв`ю БелаПАН жонка арыштаванага Алена Косціна расказала пра пасяджэнне гарадскога суда:

«Суд адхіліў усе доказы, палічыўшы, што яны не з`яўляюцца нейкай базай для перагляду рашэння. Нам заявілі: не факт, што былі менавіта гэтыя сведкі (такія знайшліся на карысць Сяргея),

не прынялі пададзеныя намі раздрукоўкі з тэлефоннай кампаніі аб тым, што мой муж у той момант, калі „нецэнзурна лаяўся“, размаўляў па тэлефоне.
Фатаграфіі, дзе адлюстравана затрыманне майго мужа, таксама не ўзялі пад увагу. Мы таксама падавалі хадайніцтва, каб у суд выклікалі супрацоўнікаў міліцыі, якія сведчылі той факт, што мой муж парушаў правапарадак, але і ў гэтым нам было адмоўлена».

Паводле слоў жанчыны, яны не маюць намеру здавацца і будуць падаваць скаргу старшыні Мінгарсуда. «Трэба даказаць, што чалавек на самай справе не вінаваты, а ўсе гэтыя рашэнні — проста ліпавыя», — заяўляе Алена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?