Упраўленне крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама адшуквае ў раёне вуліцы Асаналіева сведак нараджэння дзіцяці, знойдзенага тут вечарам 15 ліпеня. Пра гэта паведамляецца на сайце сталічнай міліцыі.
Нованароджаны хлопчык быў знойдзены на пустцы недалёка ад дома 36 корпус 2 на Асаналіева.
Сышчыкі просяць звярнуцца ў міліцыю грамадзян, «якія ведаюць штосьці пра кватэры, з якіх 12–15 ліпеня даносіўся крык жанчыны, плач народжанага дзіцяці, жанчын з прыкметамі цяжарнасці, асобаў, якія ў раёне яра паміж вуліцай Кіжаватава і дамамі 36, 32 па вуліцы Асаналіева знаходзіліся з важкім пакетам, сумкай у руках ці без пэўнай мэты».