Аднак са свайго вяселля эканаміст шоу рабіць не хоча.
На вяселле не запрашаюць ні журналістаў, ні фотарэпарцёраў. Яраслаў Раманчук тлумачыць гэта нежаданнем будучай жонкі ператвараць вяселле ў публічную падзею. Яго абранніцу завуць Алеся і гэта амаль усё, што аб ёй вядома. У цырымоніі возьмуць удзел каля 60 гасцей. Пасля касцёла ўсе яны адразу накіруюцца ў рэстаран.
Яраслаў Раманчук выбраў для сваёй будучай жонкі не зусім звычайны вясельны падарунак. Замест пярсцёнка яна атрымае ад яго ноўтбук. «Мы людзі практычныя і лічым, што камп'ютар — значна больш карысная рэч, чым розныя цацкі», — кажа Яраслаў.
Але заручальныя пярсцёнкі таксама будуць. Яраслаў і Алеся куплялі іх не ў Беларусі, а заказвалі ў Польшчы.
— Там танней, і золата добрае, і выбар выдатны, і дызайн сучасны, —канстатуе факт Раманчук. — Мы выбралі пярсцёнкі з невялікімі дыяменцікамі.
Сукенка нявесты — з апошняй італьянскай калекцыі. Жаніх на вясельную цырымонію таксама апране касцюм небеларускай вытворчасці.
— Слава, скажы шчыра: не страшна развітвацца са свабодай і незалежнасцю?
— Я не лічу, што шлюб — гэта аўтаматычнае развітванне са свабодай. Мне здаецца, наадварот. У шлюбе свабода іграе новымі фарбамі.
Амаль адразу пасля ўрачыстасці Яраслаў і Алеся адправяцца ў вясельнае падарожжа.
— У мяне ёсць сябар у Варшаве, у якога свая турыстычная фірма, — дзеліцца планамі эканаміст. — І мы збіраемся паехаць на адпачынак з Варшавы па "палаючай" пуцёўцы. З краінай пакуль не вызначыліся, але адназначна гэта будзе не Турцыя. Магчыма, Грэцыя. Наша галоўная ўмова — каб там не было занадта вялікага наплыву п'яных турыстаў.