Апошнім часам пачасціліся выпадкі крадзяжоў у грамадзян грашовых сродкаў, размешчаных у кашальках электроннай плацежнай сістэмы Webmoney.

Такое папярэджанне распаўсюдзіла 19 ліпеня ўпраўленне па барацьбе са злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій (упраўленне «К») МУС Беларусі.

Паведамляецца, што зламыснікі звяртаюцца да грамадзян, якія размясцілі на найболей папулярных інтэрнэт-рэсурсах паведамленні пра жаданне абмяняць тытульныя знакі плацежнай сістэмы Webmoney на наяўную замежную валюту, і прапаноўваюць устанавіць спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне, неабходнае для пацвярджэння ажыццяўлення здзелкі. Пасля чаго пацярпелы пераводзіць абумоўленую грашовую суму на ўказаны зламыснікамі электронны кашалёк «пад пратэкцыяй», г.зн. з магчымасцю вяртання, і бакі дамаўляюцца пра асабістую сустрэчу з мэтай перадачы кода пратэкцыі і атрымання наяўных грашовых сродкаў у замежнай валюце.

Аднак сустрэча паміж імі не адбываецца, а ўстаноўленае раней пацярпелым праграмнае забеспячэнне, з’яўляючыся шкодным, дазваляе зламыснікам красці грашовыя сродкі, размешчаныя ў электронным кашальку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?