Фота Labadzenka.by

Сёння, 20 ліпеня музыку і спеваку Змітру Вайцюшкевічу споўнілася 40 гадоў. «Наша Ніва» віншуе Змітра з Народзінамі і жадае яму плёну ў творчасці, сямейнага шчасця, здароўя і дабрабыту.

Зміцер Вайцюшкевіч нарадзіўся 20 ліпеня 1971 года ў Бярозаўцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў музычныя вучэльні ў Лідзе і Мінску (імя Глінкі), Беларускі ўніверсітэт культуры. Супрацоўнічаў з гуртамі «Палац» і «Крыві». Ад 2001 года — лідар і мастацкі кіраўнік WZ-Orkiestra. У рэпертуары гурту — песні га словы Уладзіміра Някляева, Генадзя Бураўкіна, Леаніда Дранько-Майсюка, Уладзіміра Маякоўскага ды іншых. Удзельнічаў у шматлікіх музычных праектах («Народны альбом», «Святы вечар», «Я нарадзіўся тут» ды інш.)

Глядзі таксама: Юбілейны канцэрт Вайцюшкевіча перанеслі ў Чырвоны касцёл.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?