Улады Сербіі заявілі пра арышт Горана Хаджыча, апошняга з тых, хто знаходзіцца ў вышуку трыбунала ААН наконт злачынстваў у былой Югаславіі.

Падчас вайны ў Харватыі ў 1991-1995 гадах Хаджыч камандаваў атрадам харвацкіх сербаў і быў лідарам самаабвешчанай рэспублікі Сербская Краіна.

Усяго ён абвінавачваецца па 14 пунктах, уключаючы ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці, забойствы, пакаранні смерцю, катаванні і дэпартацыю каля 20 тысяч чалавек з горада Вукавар.

Хаджыч - апошні з абвінавачаных у злачынствах падчас вайны ў былой Югаславіі.

Усяго ў спісе абвінавачаных Гаагскім трыбуналам значыўся 161 чалавек. Да гэтага часу на волі заставаўся толькі Хаджыч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?