У Беларусі з-за навальніцаў з парывамі ветру 19 ліпеня былі абясточаны 499 населеных пунктаў.

У МНС таксама дадалі, што ў 21 населеным пункце ў Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях пашкоджаны розныя будынкі. Хуткасць ветру дасягала 15-20 метраў за секунду. Былі пашкоджаныя дахі 10 прыватных жылых дамоў, 3 аб'ектаў сацкультбыту, 1 вытворчага і 53 сельскагаспадарчых будынкаў. Пацярпелых няма. Аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя працы.

У Віцебску з-за моцнага дажджу (з 17.00 да 18.00 выпала 39 міліметры пры сярэднямесячнай норме 95 мм) былі падтоплены падвалы 72 будынкаў рознага прызначэння і два участкі аўтадарог. Адбылося спыненне руху (на 90 хвілін) двух тралейбусных, чатырох аўтобусных і чатырох трамвайных маршрутаў. Аднак жыццезабеспячэнне населенага пункта парушана не было.

Цяпер электразабеспячэнне адноўлена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?