Брэсцкі гарвыканкам «просіць» набываць білеты на канцэрт Дарафеевай.

У «Нашу Ніву» пераслалі копію ліста, скіраванага з гарвыканкама дырэктару аднаго з прадпрыемстваў Брэста.

У выкананне даручэння старшыні Брэсцкага аблвыканкама «Аб спрыянні ў правядзенні канцэртаў Ірыны Дарафеевай» (ёсць, аказваецца, такое даручэнне), дырэктара прадпрыемства просяць «набыць білеты для супрацоўнікаў».

Галоўная афіцыйная поп-дзіва Ірына Дарафеева выступіць ў Брэсце 28 ліпеня. Канцэрт адбудзецца ў рамках туру «Заўжды разам са сваім народам!».

Памятаецца, «Заўжды з народам!» было слоганам Кебіча перад тым як ён прайграў выбары ў 1994-м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?