Спробы беларускіх уладаў разганяць акцыі маўклівага пратэсту — гэта перабор,
заявіў надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

«Такія дзеянні беларускіх уладаў я не ўхваляю, — адзначыў дыпламат. — На мой погляд, любы чалавек мае права стаяць, пляскаць у ладкі, не высоўваючы пры гэтым лозунгаў, не становячыся аратарам — бо тады гэта будзе ўжо мітынгам і трэба дазвол уладаў на правядзенне такой акцыі. А 20, 30, 200, 500 чалавек

маюць права стаяць на плошчы, хочуць яны ў ладкі пляскаць, хочуць яны тупаць — маюць права.
Галоўнае, каб не парушалі грамадскага парадку, не перашкаджалі руху транспарту і гэтак далей».
«Наяўнасць нязгодных з палітыкай уладаў у любой краіне — гэта аб’ектыўна,

 — лічыць расійскі пасол. — Адным грамадзянам не падабаюцца дзеянні ўладаў, іншым — падабаюцца, трэція — нейтралы. Адны прыйшлі папляскаць у ладкі, таму што ім нешта не падабаецца, — хай іншыя прыйдуць побач пляскаць, бо гэта ім падабаецца. Якія праблемы? Не дапускаць толькі беспарадкаў, і ўcё пытанне.

Ва ўлады ў любым выпадку шмат спосабаў захаваць твар.
А пакуль гэта рух не набыў шырокага размаху, лепш наогул менш на яго звяртаць увагі,
а больш займацца справай для звароту да ранейшага ўзроўню даходаў насельніцтва,
тады і колькасць нязгодных расці не будзе. Ды і гэтых можна было б пасадзіць за стол для размовы і растлумачыць, чым жа яны незадаволеныя».

Сурыкаў са шкадаваннем прывёў прыклады затрымання і асуджэння ў Беларусі расейскіх грамадзян, у тым ліку «не ўдзельнічалі нават у такіх акцыях». «Гэта, вядома, бязмежжа, — падкрэсліў дыпламат. — Расія заўсёды будзе абсалютна цвёрда абараняць правы сваіх грамадзян».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?