Эканоміка

Літоўскія інвестары зацікаўленыя ў прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў

Пра гэта журналістам 20 ліпеня ў Мінску паведаміў пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын.

«Следам за прамымі замежнымі інвестыцыямі Літвы ў Беларусь ідзе і жаданне літоўскіх інвестараў прыватызаваць шэраг беларускіх прадпрыемстваў», — сказаў пасол.

У прыватнасці, паводле яго слоў, разглядаецца магчымасць набыцця літоўцамі актываў Мазырскага камбіната «Этанол», Мінскага маргарынавага завода, якія могуць атрымаць інвестыцыі літоўскіх кампаній.

Разам з тым Дражын не мае вялікіх ілюзій адносна перспектыў уваходжання ў Беларусь літоўскага банкаўскага капіталу.
«Сёння банкаўскі капітал Літвы прадстаўлены найперш шведскім, нарвежскім і фінскім капіталам. А гэта ўжо не прамая зацікаўленасць краін», — заўважыў Дражын. Паводле яго слоў, «цяпер ідуць перамовы. Яны могуць быць паспяховымі пры наяўнасці добрай волі ўсіх бакоў, скандынаўскіх краін, краін Балтыі і Беларусі».

Раней пра магчымае ўваходжанне літоўскага капіталу ў беларускі банкаўскі сектар заяўлялі прадстаўнікі Нацбанка.

Тым не менш Дражын станоўча ацэньвае інвестыцыйнае ўзаемадзеянне Беларусі і Літвы. Ён адзначыў, што ў апошнія гады ідзе сістэмная інтэграцыя дзвюх эканомік.

Так, за мінулы год прамыя замежныя інвестыцыі (ПЗІ) з Беларусі ў Літву склалі 53 млн. долараў, з Літвы ў Беларусь — 49,5 млн. долараў. У першай палове гэтага года з запланаваных 60 млн. долараў ПЗІ ўжо прыцягнута больш за 40 млн. долараў.

Паводле слоў Дражына, літоўскія інвестыцыі накіроўваюцца на стварэнне прамысловых экспартна арыентаваных вытворчасцяў. У прыватнасці, будуецца завод па вытворчасці спрасаваных пліт у СЭЗ «Магілёў». Аб’ём інвестыцый у праект складае 120 млн. еўра. Гадавы аб’ём экспарту на гэтай вытворчасці складзе прыкладна каля 200 млн. еўра.

Завяршаецца будаўніцтва транспартна-лагістычнага цэнтра ў Валожынскім раёне. Увод гэтага аб’екта ў эксплуатацыю чакаецца ў жніўні.

Ідзе будаўніцтва шэрагу прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі — малака і мяса. «Мы разглядаем шэраг такіх праектаў, якія будуць рэалізаваныя ў Мінскай, Магілёўскай, Гродзенскай абласцях», — адзначыў пасол.

Пры гэтым ён дадаў, што праблемы на валютным рынку Беларусі ніяк не адбіліся на працы літоўскіх інвестараў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь1

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»13

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны10

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

Ва ўсім свеце перастаў працаваць Starlink

Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь1

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць