Юбілейны канцэрт музыкі 20 ліпеня не адбудзецца.
Як паведаміў «НН» арганізатар канцэрта Змітра Вайцюшкевіча Павел Кашырын, выступленне 20 ліпеня не адбудзецца.
Першапачаткова музыка, якому сёння споўнілася 40 гадоў, мусіў зладзіць канцэрт «Аб часе і аб сабе» ў ДК Ветэранаў. Але яго адмянілі, спаслаўшыся на рамонт. Сёння раніцай Зміцер Вайцюшкевіч паведаміў «НН», што, магчыма, канцэрт адбудзецца ў залі Чырвонага касцёлу.
«За гэтыя два дні я абышоў усе магчымыя памяшканні і паўсюль нам адмовілі», — расказаў Павел Кашырын. Ён кажа, што канцэрт можа адбыцца заўтра ў адной з мінскіх кавярняў, але гэта яшчэ пакуль няпэўная інфармацыя.
Вярнуць грошы за квіткі можна заўтра, 21 ліпеня, каля ДК Ветэранаў ад 18 да 19-й. Тэлефон для кантактаў: +375 29 671 58 65 (vel).
Каментары