Як паведамляюць рэпарцёры «Нашай Нівы», сярэдняя паласа праспекта у бок цырка і ў бок плошчы Незалежнасці перакрыта. У цэнтры сталіцы назіраецца канцэнтрацыя фізічна дужых маладых людзей у цывільным. Аднак Кастрычніцкая плошча ўпершыню пасля 15 чэрвеня застаецца адкрытай для збору людзей. Яна не абгароджаная турнікетамі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?