Прыкладна 50 чалавек, якія сабраліся на плошчы, разышліся ў 19.50. Ніхто так і не адважыўся пляскаць у далоні з-за вялікай колькасці міліцыі і людзей у цывільным, якія сачылі за прысутнымі, правяралі ў іх дакументы і здымалі тое, што адбывалася, на відэа.

Супрацоўнікаў міліцыі зацікавіла нават група турыстаў з Віцебска. Аўтобус з турыстамі — каля 30 чалавек — пад’ехаў да плошчы, якая з’яўляецца адной з выдатных мясцінаў горада. Каб трапіць на агароджаную турнікетамі тэрыторыю, турыстам давялося прайсці праз металашукальнік і паказаць для праверкі асабістыя рэчы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?