22.07.2011 / 16:25

У суботу — беларускі фестываль у Саўт-Рывэры 2

Ён пройдзе каля беларускай царквы, будуць працаваць бар і рэстаран.

У суботу 23 ліпеня грамада амэрыканскіх беларусаў правядзе ў горадзе Саўт-Рывэр, штат Нью-Джэрзі, свой традыцыйны гадавы фэстываль.
Адбудзецца ён на засаджаным дрэвамі пляцы каля царквы сьв. Еўфрасіньні Полацкай, што ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату. У праграме мастацкае часткі фэстывалю: народныя танцы, беларускія вершы, песьні, музыка. Праграму арганізавалі й правядуць яе Валянтын і Тацьцяна Дзямешчыкі, кіраўнікі царкоўнага хору, супольна з харэографам Вілай Саўчук.

А ў будынку Беларуска-Амэрыканскага Цэнтру, які стаіць побач царквы, пройдзе лятарэя. Будуць таксама працаваць бар і рэстаран. Наведнікі здолеюць пачаставацца нацыянальнымі стравамі, набыць сувэніры, беларускія кніжкі, сустрэцца зь сябрамі, пазнаёміцца з новымі. Надвор’е на суботу прадбачыцца сонечна гарачае, але заля будынку мае ахаладжальную сыстэму.

Янка Запруднік

0
123 / Адказаць
21.07.2011 / 23:03
только нам тут остаеться мечтать о свободе и фестевале в нью- джерси. А так каб па болей людзей было нас там больш за 600 000!
0
Belarus American / Адказаць
22.07.2011 / 16:26
Poedu objazatelno. Piva popit', nu i voobsche otorvatsja.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру