Прыгадала маладосьць і схадзіла ў школку №61 на сустрэчу зь дзядзькам Мілінкевічам і кандыдатамі ў дэпутаты.

Зайшла ў залю трохі пазьней з натоўпам хлопцаў, а са сцэны й кажуць:»Мы так разумеем, гэта да нас прыйшлі прадстаўнікі БРСМ». І нядобра на мяне зыркнулі… Мне стала сорамна.

Вечар вёў малады чалавек бюракратычнай БРСМаўскай зьнешнасьці, як аказалася, старшыня гомельскай АГП. Ён і паведаміў, што Мілінкевіча затрымалі ў Рэчыцы і ягоныя фанаты могуць спакойна ісьці дахаты. Потым кандыдаты па паперцы чыталі сваю біяграфію‑праграму. Спадар Процка рабіў упор на тое, што ў яго тры дачкі і ўнук. Спадарыня Шуміліна таксама пахвалілася дзеткамі і прапанавала эксклюзыўны праект увядзеньня празрыстых урнаў. Затое Ўладзімер Шыцікаў з БНФ весела трындзеў і зьдзекаваўся з гомельскіх помнікаў кратАм. «Я па прыколу балятуюся, так што вы на выбары не хадзіце, усё адно мяне ня выберуць.» Ён так старанна заклікаў да байкатаваньня, што адзін дзядзька падняўся і сказаў:»Глядзіце, які харошы кандыдат, давайце ўсе пойдзем і за яго прагаласуем..»

Не абыйшлося й без правакатараў – чарнявых прыгажуноў з БРСМа. «Чё то мы ваще не понимаем, что тут у вас происходит. Мова какая‑то.. Чё это такое?» Панэрвавалі добра ўсіх , потым кінулі лёзунг «Молодёжь вам поможет!» (прыгадалася «Заграніца нам поможет») і, давольныя, дэманстратыўна сышлі. Напэўна, ім цяпер прэмію дадуць.

Калі нейкія нехарошыя людзі сталі прапагандаваць усячэскую розьнь ціпа павялічыць колькасьць гадзінаў беларускай мовы, пачалася гаворка пра тое, што калі беларусы ня будуць трымацца сваіх русскіх братоў, то ўсіх заваююць жыды. Во як. На тым і разьвіталіся.

Карацей, я атрымала маральнае задавальненьне.

Lavitae, Gomel_by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0