12.01.2007 / 16:15

У "Перамозе" паказ фільму, дубляванага на беларускую мову 9

«Маленькая калядная казка» (Швэцыя–Фінляндыя).

Маленькая дзяўчынка Іна згубіла сваю улюбёную цацку ‑ мядзьведзянятка Ну‑Ну. Цацка трапляе ў розныя рукі, вандруе па ўсёй краіне і абсалютна выпадкова напярэдадні Калядаў вяртаецца да Іны...

Фільм, зьняты ў 1999 г., дубляваны на беларускую мову творчай ініцыятывай «Беларускі Гольфстрым» сумесна з прадстаўніцтвам Швэцыі ў Беларусі. У агучваньні прынялі ўдзел вядомыя беларускія акторы, музыкі, журналісты Аляксандар Памідораў, Ягор Маёрчык, Юрый Баранаў, Жэня Жуковіч.

«Маленькая калядная казка» будзе паказвацца ў кінатэатры «Перамога» (вул. Інтэрнацыянальная) у суботу і нядзелю (13 і 14 студзеня): а 13:00 і 14:30.

0
Нalina von Leipzig / Адказаць
08.01.2007 / 19:29
Нарэшце добрая навина, ПРОСТА ДОБРАЯ НАВИНА!!!! Без палитыки и эканомики. Ушчыкнице мяне хутчэй, ня веру, што гэтя ня сон!
0
Iван / Адказаць
09.01.2007 / 03:36
Падтрымлiваю ініцыятыву !!! Жадаю поспехаў Беларускаму Гольфстрыму !!! Больш перакладаў, цiкавых и розных !!!
0
Калдыр / Адказаць
09.01.2007 / 13:42
ура!!!! нарэшце спадарове, нарэшце :) Гальфстрым кіруе!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру