22.07.2011 / 13:17

У Мінску затрыманая інтэрнацыянальная група валютчыкаў 1

Групу валютчыкаў, якая складалася з грамадзян Беларусі, Азербайджана і Ірана, затрымалі сталічныя аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і супрацоўнікі дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама.

Арганізатара незаконнай дзейнасці — 40-гадовага грамадзяніна Азербайджана — затрымалі на рынку «Экспабел» у момант заключэння чарговай угоды па абмене даляраў ЗША на беларускія рублі. Паводле наяўнай у міліцыянтаў інфармацыі, з чэрвеня гэтага года азербайджанец з дапамогай 5 змоўнікаў, грамадзян Ірана і Беларусі, атрымаў прыбытак звыш Br50 млн, а сумы некаторых угодаў даходзілі да $30–40 тыс.

На дадзены момант у дачыненні да падпольнага валютчыка распачатая крымінальная справа па арт. 233 «Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць» КК Беларусі. Вырашаецца пытанне аб прыцягненні да крымінальнай альбо адміністрацыйнай адказнасці памагатых затрыманага, якія ажыццяўлялі скупку валюты.

0
Беларус / Адказаць
22.07.2011 / 22:01
ну вось я не разумею?? дзе грошы можна памяняць, як не ў валютчыка!?! цяпер яны як обменнікі працуюць... каму дрэнна з гэтага?? а?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру