22.07.2011 / 13:27

Памёр вядомы брытанскі мастак Люсьен Фрэйд, унук Зігмунда Фрэйда 3

Адзін з выбітных мастакоў сучаснасці Люсьен Фрэйд памёр у чацвер ва ўзросце 88 гадоў, паведаміла «Бі-бі-сі» са спасылкай на нью-ёркскага агента мастака.

Люсьен Фрэйд. Large Interior W.11 1981

Люсьен Фрэйд быў унукам заснавальніка псіхааналізу Зігмунда Фрэйда. Ён нарадзіўся ў Берліне ў 1922 годзе. Пасля прыходу да ўлады Адольфа Гітлера ў 1933-м яго сям’я пераехала ў Вялікабрытанію.

КаМ

0
valkyrija / Адказаць
22.07.2011 / 15:53
У ВНУ мне загадалі падгатаваць рэферат пра З.Фрэйда, каб паказаць ненавуковасць і шкоднаснасць яго прац. Але была я дзяўчынай добрасумленнай і самастойна думаючай, таму зацікавілась псіхалогіяй. Нічога не ведала пра Люсьена Фрейда. Трэба пацікавіцца. Магчына, прасунусь ў мастацкім успрыняцці.
0
Belarus American / Адказаць
22.07.2011 / 16:28
Tjazhelejshaja utrata dla vsekh nacionalno-dumajuschikh belorusov!
0
pictor fecit / Адказаць
25.07.2011 / 22:32
“Crudo e nudo”. Люсьен Фрэйд. “Ці магчыма мастацтва пасля Асвенцыму?” рытарычна пытаўся філосаф Т. Адорна. Мастак з габрэйскімі каранямі – што як раз істотна па сэнсе пастаўленага пытання, Люсьен Фрэйд нарадзіўся ў 1922 годзе. Яшчэ хлопчыкам ён разам з сямьёй мусіў бегчы ад нацыстаў у Англію. Ягоны дзед зрабіў рэдукцыю псіхічнага свету чалавека да фізіялагічных інстынктаў. Адразу пасля смерці Л. Фрэйда з’явіліся памылковыя развагі аб ім як аб экзістэнцыялісце ў жывапісу, але ён хутчэй анці-экзістэнцыяліст, калі проста разумець экзістэнцыю як існаванне, існасць (existere). Дастаткова пагледзець самае выразнае і лепшае ў яго – серыю твораў з “ню”, мужчынскімі і жаночымі, якія падобны да абшчыпаных курэй у лядоўнях нашых звычайных прадуктовых крам. З каларытам залаціста-сінюшных, бэзавых, фіялетава-рыжаватых курыных трупікаў, ягоныя натуршчыкі часцей за ўсё ляжаць з заплюшчанымі вачыма ці спяць – у змярцвелых позах, амаль няма стоячых фігур, хто стаіць, хто фізіялагічна вертыкальны і значыць проста жывы. На гэтую пластыку нежывога цела накладаецца характэрная жывапісная манера. Ён піша не жывую плоць -- а плоць тлена, распаду, ён робіць рэдукцыю жывога цела чалавека да асобных жылаў, звязак, мышцаў, венаў і костак, да фізіялагічных элементаў, падобна як гэта рабіў яго дзед з псіхічным светам чалавека. Ўзятыя звычайна ў ракурсах ад стопаў, грувасткія, важкія, раздзмутыя як трупы, калі пачынаецца гніенне, яны ўпадабляюцца мяхам з чалавечымі органамі. Мастак ў сваіх творах зрабіў міфалагічны крок, які быў адзіны магчымы і неабходны пасля знішчэння гуманістычнага праекту XIX стагоддзя ў Асвенцыме. Бога-чалавека Азірыса-Дыяніса пакрамсалі, парвалі, парэзалі на кавалкі хтанічныя сілы і раскідалі па свеце. Фройд сабраў з адрозных кавалкаў-рэшткаў цела былога чалавека у труп, які, згодна з міфамі, акрапіў (як трэба з пачатку) мёртвай вадой, каб тыя часткі зрасліся. Бо не магчыма адразу пасля Асвенцыма нарадзіць жывое мастацтва. Сваім жывапісам, не пісаўшы ніколі на тэмы вайны, ён даў самы страшны вобраз знішчэння чалавека – жоўтае святло электрычнай лямпачкі, рэзкія, нежывыя рысы твару, як мясніком разваленыя тушы натуршчыкаў – гэта зрокавы вобраз канвееру знішчэння, вынайдзены чалавецтвам ў XX стагоддзі ў канцлагерах і войнах. Трэба адзначыць, што Міхаіл Савіцкі на гэтым тле прайграе, бо сюжэты канцлагеру ён пісаў у манеры Эль Грэка, гэта значыць даасвенцымскай. Метафізічны анатамічны тэатр Л. Фрэйда паходзіць ад экспрэсіўных “ню” Эгана Шыле, таксама ўзгадваецца нямецкі экспрэсіяніст Георг Грос. “Мастацтва пасля Асвенцыму магчыма, але толькі такое” – гэты вынік пад пытаннем Т. Адорна падводзіць сваёй творчасцю Л. Фрэйд.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру