22.07.2011 / 13:29

Мінгарсуд не задаволіў касацыйныя скаргі яшчэ шасці фігурантаў справы 19 снежня

Мінскі гарадскі суд пакінуў без задавальнення касацыйныя скаргі яшчэ шасці фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня — Уладзіміра Лобана, Андрэя Федаркевіча, Дзмітрыя Дароніна, Сяргея Казакова, Яўгена Сакрэта і Віталя Мацукевіча. Такое рашэнне прыняла 22 ліпеня калегія Мінгарсуда пад старшынствам Уладзіміра Сцяпуркі.

Суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў іх вінаватымі на падставе часткі 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі). Лобан прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі, Федаркевіч — да трох з паловай гадоў, Сакрэт — да трох гадоў, Казакоў — да трох гадоў, Даронін — да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Мацукевіч — да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строга рэжыму.

Паводле слоў адвакатаў асуджаных, рашэнне аб тым, ці падаваць скаргі ў Вярхоўны суд, будзе прынята пазней.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру