22.07.2011 / 13:55

У Мінск прыбыла (а фактычна вярнулася) новы кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майра Мора 1

Як паведамілі ў прэс-службе прадстаўніцтва, Мора прыехала 15 ліпеня. Зараз яна знаёміцца з працай прадстаўніцтва і прымае справы ў свайго папярэдніка Жан-Эрыка Хольцапфеля.

Нагадаем, на пасаду кіраўніка прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майра Мора была прызначана 17 чэрвеня.

Мора працавала паслом Латвіі ў Беларусі з канца 2004 па 2010 гады. Яна кар’ерны дыпламат з вялікім вопытам, валодае некалькімі мовамі, у тым ліку беларускай, адзначаецца ў паведамленні.

Пагадненне аб заснаванні ў Мінску прадстаўніцтва Еўракамісіі, якое пасля рэформы ў межах Лісабонскага пагаднення стала называцца прадстаўніцтвам ЕС, было падпісана ў Бруселі ў сакавіку 2008 года. З моманту адкрыцця прадстаўніцтва яго ўзначальваў часовы павераны Жан-Эрык Хольцапфель.

0
ПРАГАВЕДАЎ / Адказаць
22.07.2011 / 19:02
У Беларусі ў Майры Мора будзе працы ў памер- мора.Посьпехаў мы ёй жадаем,ад яе - дабра чакаем.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру