22.07.2011 / 14:06

Анатоль Капскі: Перакосы ў эканоміцы былі — гэта факт 3

Генеральны дырэктар завода БАТЭ і кіраўнік праўленне аднаіменнага футбольнага клуба выказаўся адносна эканамічнага крызіса ў краіне.

Генеральны дырэктар завода БАТЭ і кіраўнік праўленне аднаіменнага футбольнага клуба Анатоль Капскі выказаўся адносна эканамічнага крызіса ў краіне. Гэтыя словы прагучалі ў эфіры NETradio.

«Давайце казаць шчыра, пэўныя перакосы ў эканоміцы ў нас былі — гэта факт. Самая вялікая праблема ў чым? Мы не навучыліся зарабляць. Мы звыкліся атрымліваць. У нас жа да пэўнага часу кіраўнікам нельга было называць рэчы сваімі імёнамі. У заробак рос хутчэй, чым вытворчасць. Вельмі мала даверу моладзі. Мала ўкладваем у гэтую моладзь, у плане ўкладвання ў яе адукацыю міжнародных стандартаў. Нічога не трэба выдумваць. У плане бізнэса, эканомікі ўсё ўжо выдумана да нас. Так у нас была сацыяльная арыентаванасць, спадзяюся і будзе, у эканоміцы. Але дамінантай павінен быць заробак. І траціць трэба з заробленага.

З пункту погляду валютнай стабілізацыі, пакуль той курс, які дэкларуецца, невідавочны. Ёсць напружанасць з набыццём валюты. У нас ёсць прадпрыемствы, што абсалютна не адчулі крызіса. Гэтыя, што вырабляюць запатрабаваную прадукцыю на экспарт. Але ёсць і іншыя прадпрыемствы. Для завода БАТЭ сітуацыя не самая кепская. На мой погляд, дэвальвацыя павінна быць ступеньчатая. Сёння на самым высокім узроўні сказалі, што праблемы ўзніклі праз фармуліроўкі, якія ў сваёй працы выкарыстоўваў Нацбанк. Як яно было насамрэч — вялікая палітыка, вялікая эканоміка. З пункту гледжання кіравання эканомікай мы далёка не на перадавых пазіцыях».

ЗП

0
zubrytsky / Адказаць
22.07.2011 / 14:10
Сямашка, Праляскоўскі, Васілевіч, Капскі "эта усе звенья адной цэпи"
0
Рэаліст / Адказаць
22.07.2011 / 15:16
>Мы не навучыліся зарабляць. Мы звыкліся атрымліваць. І гэта кажа дырэктар прадпрыемства.
0
Кеша / Адказаць
23.07.2011 / 11:10
Таму напэўна завод у пазыках і сядзіць, што трацяць з заробленага на ФК БАТЭ. Дэмагог
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру