Яна стала другой ахвярай жудаснай аварыі, што здарылася ў ноч на 6 ліпеня 2011 года.

 Фота Канстанціна Харламава

Фота Канстанціна Харламава

У бальніцы памерла дзяўчына, якая трапіла пад колы фуры на выхадзе са станцыі метро «Магілёўская» ў ноч на 6 ліпеня. Пра гэта паведамляе Auto.onliner.by са спасылкай на прэс-службу мінскага ДАІ.

У той аварыі на Партызанскім праспекце загінуў кіроўца таксі. Ягоную «Рэно Логан» гружаны рухавікамі «МАЗ-54329» пратараніў першай. Потым фура сутыкнулася яшчэ з трыма легкавікамі — «Рэно Лагуна», «Аўдзі А4», «БМВ-525».

Пасля сутыкнення з легкавымі аўтамабілямі фура выехала на прыпыначны пункт «ст.м.Магілёўская», збіла мужчыну 1953 года нараджэння, што сядзеў на лаўцы. Затым яна заехала на запрашальную пляцоўку другога вестыбюля станцыі метро «Магілёўская», дзе наехала дзяўчыну 1992 года нараджэння, студэнтку аднаго з ВНУ Мінска, якая ў той момант выходзіла з метро. Ратавальнікі МНС з выкарыстаннем гідраўлічнага інструмента дасталі дзяўчыну з-пад колаў грузавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?