На 2-й Ленінградскай АЭС (ЛАЭС-2), якая будуецца ў Хваёвым Бары пад Пецярбургам, паваліліся металаканструкцыі. Гэта здарылася на будпляцоўцы першага энергаблока ў мінулую нядзелю. На шчасце, ніхто не загінуў і не пацярпеў, але інцыдэнт выявіў сур’ёзны брак і парушэнні тэхналагічнага працэсу.

«Новая газета», публікуючы ў пятніцу фота абваленай металічнай сеткі, схільная бачыць катастрафічныя наступствы. Выданне даведалася падрабязнасці, якія прымушаюць усумніцца ў надзейнасці будучага атамнага аб’екта.

Да гэтага часу з такімі ляпамі пры будаўніцтве сцен атамных блокаў у Расіі і СССР яшчэ не сутыкаліся, паказваюць аўтары артыкула. У савецкія часы за ўзвядзеннем ядзерных аб `ектаў, сачыла мноства кантралюючых арганізацый. Непрафесіяналізм проста не дапушчаўся.

Цяпер жа — скрозь галавацяпства, некампетэнтнасць, недапрацоўкі і прамыя парушэнні, а на будаўніцтва рэжымнага аб’екта загналі іншагародніх і нават замежных гастарбайтэраў, часцяком непрафесійных, з якімі абыходзяцца як з рабамі.

Цікава, што менавіта паводле праекта Ленінградскай, збіраюцца будаваць беларускую АЭС пад Астраўцом. І будаваць будзе тая ж самая карпарацыя, што і ЛАЭС-2 — «Росатам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?