22.07.2011 / 17:43

Беларускі брамнік перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў» 1

Беларускі брамнік Сяргей Верамко заключыў трохгадовы кантракт з клубам расійскай прэм’ер-лігі «Крылы Саветаў» (Самара).

Верамко вядомы па выступах за барысаўскі БАТЭ. У тым ліку дзякуючы ягоным намаганням, у 2008 годзе барысаўскі клуб выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў. У гэтае міжсезонне Верамко прыняў рашэнне памяць абстаноўку. Ягоным новым клубам стаў украінскі «Севастопаль». Але ў Крыме ў беларуса атрымалася не ўсё — каманда вылецела з вышэйшага дывізіёна. Верамко ж прыняў рашэнне зноў памяняць клуб.

«Крылы Саветаў» на дадзены момант займаюць апошняе месца ў першынстве Расіі. Аматары неаднаразова выказвалі прэтэнзіі варатару каманды алжырцу Мболі. У «Крылах» значацца яшчэ двое нашых суайчыннікаў — Дзмітры Молаш і Дзяніс Коўба.

За нацыянальную зборную Верамко правёў восем гульняў.

ЗП

0
ПачВарА / Адказаць
22.07.2011 / 19:18
Нядрэнна. Поспехаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру