22.07.2011 / 18:10

Нарвегія: фанатык забіў 76 чалавек абноўлена ў 10:20, новыя фоты 97

У Твітары ён пакінуў усяго адно паведамленне: «Адзін чалавек з верай мацнейшы за сто тысяч чалавек, якія маюць толькі інтарэсы». Прэм'ер Нарвегіі: мы не адступім ад дэмакратыі і станем яшчэ больш адкрытым грамадствам.

У Твітары ён пакінуў усяго адно паведамленне: «Адзін чалавек з верай мацнейшы за сто тысяч чалавек, якія маюць толькі інтарэсы». Прэм'ер Нарвегіі: мы не адступім ад дэмакратыі і станем яшчэ больш адкрытым грамадствам.

Нарвегія перажыла самую страшную трагедыю пасля Другой сусветнай вайны. Пакуль невядома, ці дзейнічаў адзін апантаны чалавек, ці была змова. Пакуль арыштаваны 32-гадовы этнічны нарвег Андэрс Берынг Брэйвік.

Паліцыя расследуе, ці былі ў яго хаўруснікі.

У пятніцу ў Осла каля будынка ўрада прагчаў магутны выбух. У выніку яго 7 чалавек загінулі, два дзясяткі былі паранены. Шыбы ў дамах вылецелі ў радыусе кіламетра вакол эпіцэнтра выбуху.

Праз некалькі гадзін пасля гэтага мужчына ў форме паліцыянта з аўтаматам і пісталетам высадзіўся на малым астраўку каля Осла, дзе праходзіў традыцыйны летнік кіруючай Партыі працы. Ён стаў метадычна расстрэльваць удзельнікаў. На астраўку 500 метраў дыяметрам было каля 600 чалавек. У жаху юнакі хаваліся за камянямі, за дрэвамі. Многія кінуліся ў ваду -- да берага мацерыка каля паўкіламетра, але не вада ў ф'ёрдзе ледзяная.

Як паведамляюць відавочцы, вар'ят страляў і ў тых, хто адплываў у вадзе.

Падраздзяленне спецназа прыбыла на востраў на верталёце праз 30 хвілін. Зладзея ўдалося затрымаць жывым.

На востраве і ў вадзе вакол яго знойдзена 69 трупаў. Яшчэ тры дзясяткі юнакоў і дзяўчат з цяжкімі раненнямі трапіла ў шпіталь Осла.

Улады паведамілі, што мужчына, які расстраляў удзельнікаў моладзевага лагера, звязаны з правымі экстрэмістамі і не мае дачынення да радыкальных ісламістаў.

У сваім Фэйсбуку ён выказваў расісцкія і хрысціянска-фундаменталісцкія погляды. У Твітары ён пакінуў усяго адно паведамленне: «Адзін чалавек з верай мацнейшы за сто тысяч чалавек, якія маюць толькі інтарэсы». Ён быў сябром правай, але мэйнстрымавай Партыі прагрэсу.

Як сцвярджаюць ягоныя знаёмыя, да крайне правых поглядаў ён прыйшоў пасля 25 гадоў. Гэтай вясной ён купіў оптам вялікую партыю мінеральных угнаенняў.

Паліцыя сцвярджае, што мужчына, які адкрыў стральбу ў лагеры, датычны і да выбуху ў рэзідэнцыі прэм'ера.

Прэм’ер-міністр Нарвегіі Енс Столтэнблерг заявіў, што адказам на выбух каля комплексу урадавых будынкаў у Осла і расстрэл невядомым мужчынам удзельнікаў моладзевага лагера ў прыгарадзе сталіцы, стане яшчэ большая ступень адкрытасці нарвежскага грамадства.

«Вы нас не разбурыце. Вы не разбурыце нашу дэмакратыю і ідэалы», — заявіў Столтэнберг у ноч на суботу ў эфіры нарвежскага тэлебачання.

Паводле яго слоў, трагедыя прывядзе да яшчэ большай адкрытасці нарвежскага грамадства, а народу краіны ў якасці адказу на тое, што здарылася прэм’ер паабяцаў «яшчэ больш дэмакратыі». «Урад, аднак, усведамляе, што наша грамадства можа стаць аб’ектам нападаў», — цытуе «Бі-бі-сі» Столтенблерга.

Столтэнберг бываў у летніку маладых лейбарыстаў штогод. Сёлета ён павінен быў наведаць летнік на наступны дзень.

СП; СГ; АГ

0
Слесар / Адказаць
22.07.2011 / 18:23
галоўнае, каб ахвяр не было...((
0
Прохожий / Адказаць
22.07.2011 / 18:49
Жуть. Что-то они расслабились по части безопасности. Всё-таки, не просто одно из сотен тысяч зданий, а дом правительства. Людей жаль. Надеюсь, выяснят, чей привет и выловят по горячим следам.
0
Заговорщик / Адказаць
22.07.2011 / 18:55
Бросьте, за всеми более менее серьезными террористическими организациями всегда стояли дядьки в погонах. Может просто нужно Норвегию в какую-нибудь войну втянуть или закон типа Патрииотического акта пропихнуть?
Паказаць усе каментары/ 97 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру