22.07.2011 / 20:57

Андрэй Макарэвіч: Лукашэнка моцна нервуецца 11

Лідар гурта «Машина времени» раскрытыкаваў забарону ў Беларусі песень Віктара Цоя.

«Не ў маіх правілах ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншай дзяржавы. Але, на мой погляд, прэзідэнт Беларусі абраў самы няправільны шлях кантакту з апазіцыяй. Па-першае, дзейнічаючы такім чынам, ён дэманструе ўласную няўпэўненасць. Па-другое, ён тым самым робіць апазіцыю толькі колькасна большай і мацнейшай. Па-трэцяе, мы ўсё гэта ўжо дзесяць разоў праходзілі і ўсе ведаем, чым гэта заканчваецца.

Я дзіўлюся, як ён, здавалася б, дасведчаны палітык, не разумее такіх відавочных рэчаў.
Думаю, ён перастрахоўваецца, таму што вельмі нервуецца, не ведае, што рабіць з людзьмі, якія на знак пратэсту проста моўчкі пляскаюць на вуліцах, не парушаючы закону.
Ён разумее, што ён выглядае па-дурному. А ягоныя спецслужбы спрабуюць бегчы наперадзе цягніка і выглядаюць яшчэ больш дурнымі.

У мяне ёсць адчуванне, што ў ім спрацоўвае памяць аб тых часах, калі музыкі сапраўды варта было баяцца.

Я перакананы, што Савецкі Саюз абрынуўся шмат у чым дзякуючы The Beatles.
Яны былі настолькі вольныя і пазітыўныя, што іхняя чысціня і святло змяталі ўсю хлусню і ўсе забароны, усю гэтую кардонную сістэму. І, вядома, трымальнікі «саўка» гэта адчувалі. І хоць сучасная музыка гэтае месіянства 70-х гадоў страціла, памяць пра гэта жывая. Думаю, справа ў гэтым»,

***

Сёння ў 00:50 на АНТ будзе паказаны канцэрт Андрэя Макарэвіча.

0
Дамброўскі / Адказаць
22.07.2011 / 21:26
Сёння ў 00:50 на АНТ будзе паказаны канцэрт Андрэя Макарэвіча. адменяць.
0
крэмбруле / Адказаць
22.07.2011 / 21:41
"адменяць." з-за дажджу або навальніцы)
0
Anatol Starkou / Адказаць
22.07.2011 / 22:38
Не люблю слухаць / чытаць Андрэя Макарэвіча, калі ён кажа пра беларускія палітычныя справы. Вось не люблю і ўсё. Лукашэнка, Лукашэнка, Лукашэнка, The Beatles. І гэты геній і тыя, як бітгрупа геніі. І гэты прадукт сыстэмы (цккпб або exUSSR) і тыя прадукт свайго часу і сваёй сыстэмы. Ён робіць усё дзеля таго, каб зрушыць памяць аб камуністычнай ідэалогіі (ў прыватнасці, частку добрай памяці аб СССР), тым самым зрушыць саму камуністычную ідэалогію і яны праз фа діез мажор ці ля септакорд падабраліся калісьці да майго пакалення, якое прывітала развал СССР. (Нагадаю, праўда, пасля прыезду ў Штаты я амаль адразу палічыў, што то была памылка моладасці, бо СССР насамрэч быў лепшай краінай ў свеце.) Такім чынам, і Лукашэнка і The Beatles робяць / рабілі адну добрую справу: знішчаюць недабіткі камунізма. Як? Як могуць. Нам бы падтрымаць нашага хлопца Лу і ўсім разам зрынуць яго ды разам з ім тую пракамуністычную ўладу, якая яго прывяла, якая прывяла ў нашу хату лукашызм - политику лжи беззакония и белорусоненавистничества, а не Толькі Лукашэнку!, ды не слухаць пад фінал развітога лукашызма усходніх-братоў-музыкаў, якія ўсёроўна нашых беларускіх акордаў не разумеюць. Ні мажорныхб ні мінорных. Вот, новый поворот, и мотор ревёт, Что он нам несёт, пропасть или взлёт, Омут или брод И не разберёшь, пока не повернёшь За поворот. И вдруг нам становится страшно что-то менять. Перемен! - требуют наши сердца. Перемен! - требуют наши глаза. В нашем смехе и в наших слезах, И в пульсации вен: "Перемен!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру