У Беларусі сёлета зарэгістравана больш за 60 выпадкаў атручванняў грыбамі. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Пацярпелыя ўжывалі ў ежу кансерваваныя і сушаныя ядомыя грыбы, некаторыя — свежасабраныя. Больш за ўсё выпадкаў атручвання грыбамі зарэгістравана ў Мінску — 52, па адным — у Гомельскай і Мінскай абласцях, сем — у Магілёўскай і чатыры выпадкі ў Гродзенскай вобласці.

Першыя сімптомы пры атручванні, як правіла, з’яўляюцца праз 3–12 гадзін пасля ўжывання грыбоў. Клінічная карціна на пачатковых стадыях захворвання характарызуецца рэзкай болем у жываце, ванітамі, слабасцю, галаўным болем.
У далейшым могуць з’явіцца курчы, галюцынацыі, трызненне. Смяротны зыход пры атручваннях неядомымі грыбамі адбываецца ў 25–50% выпадкаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?