23.07.2011 / 23:40

Мінскія рэзідэнцыі Лукашэнкі 40

Як выглядаюць са спадарожніка месцы жыхарства і працы афіцыйнага кіраўніка дзяржавы?

У інтэрнэт-сэрвісе Google Earth чарговы раз абноўленая спадарожнікавая мапа Мінска. Новы здымак, зроблены 29 мая 2011 года, атрымаўся ў лепшай якасці за папярэднія.

Такі здымак — ледзь не адзіная магчымасць для беларусаў паглядзець на закрытыя ад выпадковых мінакоў аб’екты. Убачыць, што знаходзіцца ва ўнутраным дворыку КДБ, знайсці таямнічыя вайсковыя аб’екты пасярод беларускіх лясоў і, вядома ж, палюбавацца на дзясяткі рэзідэнцый кіраўніка дзяржавы, якія звычайна абнесеныя калючым дротам.

У цэнтры нашай сённяшняй увагі — шэсць урадавых рэзідэнцый, якія знаходзяцца ў Мінску ці ў яго ваколіцах.
Нагадаем, што «Наша Ніва» пісала і пра астатнія.

На першай карцінцы — будынак на вуліцы Маркса. Гэта галоўнае працоўнае месца Аляксандра Лукашэнкі. Яго бачыў ледзь не кожны беларус, але ці ведаюць людзі пра прыбудову ўнутры рэзідэнцыі?


Наступны здымак — пастаральная карцінка «Драздоў» з дзясяткамі маленькіх домікаў. Сюды едзе кіраўнік дзяржавы пасля працоўнага дня.


Трэцяя рэзідэнцыя — даўняе месца прапіскі Лукашэнкі. Цяпер у будынку па адрасе Вайсковы завулак, 4 ён бывае надзвычай рэдка.


«Заслаўе-1» і «Заслаўе-2» знаходзяцца побач. Яны праславіліся перадусім дзякуючы лівійскаму кіраўніку Муамару Кадафі, які падчас свайго візіту ў Беларусь паставіў тут свой намёт.


Па суседстве дабудоўваецца загадкавы жылы комплекс «Усход», пра які зусім нядаўна пісала «Наша Ніва». Гэта не зусім рэзідэнцыя, але нешта вельмі падобнае да яе. У параўнанні з мінулым спадарожнікавым здымкам гадовай даўніны збудаванняў тут стала ў некалькі разоў больш.


Нарэшце, апошні здымак — перакапанае поле пад новую рэзідэнцыю. Пра яе стварэнне стала вядома некалькі месяцаў таму, калі ў Інтэрнэце з’явіліся першыя рэндары.


Віталь Несцераў

0
Гм-Гм / Адказаць
23.07.2011 / 23:44
И рожа не треснет
0
Ы / Адказаць
23.07.2011 / 23:46
Прыбудова ўнутры рэзідэнцыі на Маркса можа быць часткай арыгінальнага будынка Воінава—Вараксіна 1939-41, калі будынак ЦК КПБ яшчы не нагадваў у плане квадрат.
0
Alies' / Адказаць
23.07.2011 / 23:49
Pashukajce hetyja zh mjasciny u Bing. Tam inshy rakurs "Bird's Eye view" http://www.bing.com/maps/default.aspx?cp=33.801723~-116.538956&style=b&dir=0&sp=Point.33.801723_-116.538956_840%20E%20Palm%20Canyon%20Dr%20Unit%20101%2C%20Palm%20Springs%2C%20CA%2092264_Unknown%202%20beds%2C%202.0%20baths#JnE9Lk1pbnNrJTJiQmVsYXJ1cyU3ZXNzdC4wJTdlcGcuMSZiYj0zMy44MDM1MTQ5NjA2ODQ4JTdlLTExNi41MzcwMzIxMjAyMTklN2UzMy44MDAxOTkyMjk1NjM2JTdlLTExNi41NDA2MTk5MjkxMjI=
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру