З 25 ліпеня і да канца летняга перыяду ў Мінску адмяняецца праца тралейбуснага маршруту № 18 «ДС Дружная — ДС Лермантава», паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».

Апрача таго, у сувязі з завяршэннем абуладкавання мемарыяла ахвярПершай сусветнай вайны прыпыначны пункт аўтобусаў маршруту № № 18, 26, 39 «вуліца Чарвякова» пры руху ў напрамку вуліцы Багдановіча пераносіцца на Старавіленскі тракт — на пляцоўку высадкі пасажыраў трамваяў № № 3, 4, 5, 10.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?