25 ліпеня, у 14.00, на плошчы перад Белдзяржфілармоніяй мужчына, апрануты ў адны шорты, «сышоў ад крызісу ў спячку». Пра гэта было напісана ў тэксце на таблічцы побач. З тэксту таксама можна было даведацца, што завуць мужчыну Федзя і ён не хоча, каб яго турбавалі.

Федзя ляжаў на адным з кветнікаў, яго галава была прыкрытая папяровай панамкай. На пытанні ён не адказваў. Міліцыянт, які праходзіў у 15 метрах ад Федзі, палічыў за лепшае не заўважыць незвычайнага дэманстранта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?