«Настаўніцкая газета» (№ 20, 9 лютага) надрукавала матэрыялы круглага стала «Арганізацыя работы па прадухіленьні ўплыву незарэгістраваных моладзевых груповак на навучэнскую моладзь», што быў праведзены Рэспубліканскім інстытутам прафэсійнай адукацыі.

Прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, РІПА, МУС абмяркоўвалі дзейнасьць «радыкальных моладзевых груповак палітычнай скіраванасьці». У якасьці такіх называюцца РНЕ, а разам зь ёю таксама камсамол, «Зубр», «Малады фронт», «Белы легіён», «Маладыя дэмакраты», «Маладая грамада», «Грамадзянскі форум», «Сёмая грань», «Партнэрства». Гэта значыць, у экстрэмісты запісалі ня толькі рэальных нацыстаў, але і ўсіх, хто мае палітычныя перакананьні, ня згодныя зь цяперашняю ўладай — сацыял-дэмакратаў, лібэралаў, хрысьціянскіх дэмакратаў. Карэспандэнт не задаецца пытаньнем, наколькі гэта згодна з Канстытуцыяй, якая ўсім, у тым ліку й моладзі, гарантуе свабоду палітычных поглядаў.

Міністэрства адукацыі натуе абуджэньне моладзевых арганізацыяў у 2005 годзе. «Нельга недаацэньваць лідэраў гэтых груповак, многія зь іх вельмі неардынарныя людзі».

РНЕ, акрамя Менску, паводле Міністэрства, мае свае філіі ў Лідзе, Наваградку і Клімавічах. Адзначаецца актывізацыя дзейнасьці «Белага легіёну» ў Драгічынскім раёне.

Элемэнты дэструктыўнасьці «пэдагогі» ўгледжваюць нават у дзейнасьці рокераў, мэталістаў, брэйкераў, бітламанаў, рэйвэраў, аматараў хіп-хопу, будыстаў, даасістаў і прыхільнікаў «сыстэмы». Аднак гэтыя ня сама хвалююць газэту: «для іх характэрна абыякавасьць да палітыкі».

«Любая начная дыскатэка да раніцы можа набыць незвычайную дэструктыўную афарбоўку», — папярэджвае газэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?