25 ліпеня ўвечары на вуліцы нарвежскай сталіцы выйшлі каля 150 тысяч чалавек, многія з іх прыехалі з іншых гарадоў краіны. Людзі трымалі ў руках кветкі, пераважна ружы.

 Фота Reuters

Фота Reuters

22 ліпеня ў Осла побач з будынкам ўраду прагрымеў магутны выбух, які забраў жыцці 8 чалавек. Пазней на востраве Утоя апрануты ў паліцэйскую форму мужчына застрэліў 76 чалавек, большасць з якіх былі падлеткі. Па падазрэнні ў абодвух злачынствах затрыманы 32-гадовы нарвежац Андэрс Брэйвік. У судзе ён патлумачыў, што такім чынам хацеў звярнуць увагу на «мусульманскую праблему» Еўропы.

Ён таксама заяўляў, што хоча вынішчыць «марксістаў па культуры». Ідэальным палітычным ладам ён называў «кіраваную дэмакратыю» расійскага ўзору і захапляўся Пуціным як кіраўніком.

Маніфестанты ў Осла мелі намер прыйсці на шэсце з паходнямі — гэта скандыанаўская традыцыя. Але паліцыя ім адраіла, таму яны ўрэшце заклікалі прыносіць з сабой кветкі. Перад дэманстрантамі выступілі прэм'ер-міністр Нарвегіі Енс Столтэнберг і прынц Хокан.

Відэа drugoi.livejournal.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0