Каля 3000 чалавек папоўняць армейскія шэрагі.

26 ліпеня заканчваеццца чарговы прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу. Цягам тыдня ва ўнутраныя войскі МУС, органы дзяржаўнай бяспекі і памежнай службы, а таксама ў асобныя падраздзяленні Узброенных сіл планавалася накіраваць каля 3 тысяч чалавек. 457 з іх — ураджэнцы Мінскай вобласці.

Па словах намесніка ваеннага камісара — начальніка аддзела прызыву ваеннага камісарыята Мінскай вобласці падпалкоўніка Валянціна Абухова, у вобласці план па прызыве можна лічыць выкананым. Мерапрыемствы па адпраўцы папаўнення ў войскі завершаны. Дзякуючы дастатковай колькасці жадаючых служыць выкананне плана ў перыяд прызыўной кампаніі не выклікала ніякіх цяжкасцей.

Асаблівасцю цяперашняга прызыву стала тое, што ваенныя камісарыяты вобласці

накіроўвалі новае папаўненне пераважна ў часці і злучэнні ўнутранных войск МУС, органаў дзяржаўнай бяспекі і памежнай службы, а таксама ў роту ганаровай варты.

Валянцін Абухоў нагадаў, што сёлета змяніліся тэрміны прызыву. Таму наступныя адпраўкі навабранцаў у войскі плануецца ў лістападзе 2011 года і ў маі 2012 года. Зроблена гэта для таго, каб маладыя людзі маглі спакойна закончыць чарговы навучальны год у сваёй навучальнай установе, вызначыцца з працягам вучобы альбо пачаткам працоўнай дзейнасці. Дзякуючы гэтаму дасягаецца спалучэнне інтарэсаў нацыянальнай бяспекі дзяржавы з інтарэсамі чалавека. Восенню 2011 года на тэрміновую службу будут прызваны тыя, хто ўжо вызначыўся з жыццёвымі планамі на бліжэйшы час. А вясной наступнага года не будуць, напрыклад, прызываць тых, хто яшчэ не закончыў вучобу.

Двойчы на год з Мінскай вобласці могуць папоўніць войскі ад 1200 да 1400 навабранцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?